Дзяржаўны музей правінцыі Хэнань у горадзе Чжэнчжоў абуджае спажывецкую цікавасць да археалагічных адкрыццящ з дапамогай «сляпых скрыняў», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэтыя скрыні сталі папулярнымі сярод спажыўцоў, яны дазваляюць людзям раскопваць зямлю па частках, каб знайсці копіі бронзавых гаршкоў, залатых або срэбных зліткаў у форме абутку, а таксама іншыя культурныя рэліквіі, выяўленыя раней у правінцыі Хэнань. Наведвальнікі могуць бясплатна атрымаць лаянскую рыдлёўку, якая часта выкарыстоўвалася падчас археалагічных раскопках. Нават калі ў «сляпой скрыні» няма культурных рэліквій, наведвальнікі могуць знайсці невялікі падарунак.
Сляпыя скрыні музея цалкам распрадаваліся некалькі разоў, многія карыстальнікі Інтэрнэту ў каментарах на афіцыйным запісе музея на платформе Weibo заклікалі папоўніць запасы. «Шукальнікам скарбаў» даводзіцца чакаць ад 10 да 20 дзён.
Гістарычны музей правінцыі Шэньсі ў Сіані, што на паўночным усходзе Кітая, таксама прадставіў серыю «сляпых скрыняў» на аснове бронзавых сасудаў і ўзораў бронзавага веку, уключаючы перыяды праўлення дынастый Шан і Чжоу. Нацыянальны музей Кітая, Палацавы музей, музей правінцыі Хэбэй, музей Сучжоу і музей Шанхая таксама выпусцілі свае «сляпыя скрыні» з культурнымі рэліквіямі ранняга гістарычнага перыяду Кітая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya