На наяўнасць прыкмет хранічнага захворвання ў COVID-19 паказвае даследаванне, вынікі якога прадстаўлены ў Journal of Clinical Medicine, паведамляе [3] агенцтва «Мінск-Навіны».
Вывучаючы працэс аднаўлення пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, навукоўцы засяродзіліся на тых, у каго хвароба працякала ў лёгкай форме, бо такіх большасць. Амаль палова з больш як 1,8 тысячы пацыентаў, якія яшчэ некалькі месяцаў пасля амбулаторнага лячэння скардзіліся на самаадчуванне, мелі патрэбу ў наглядзе, а кожны трэці — у старонняй дапамозе.
Большасць такіх пацыентаў адчувалі стомленасць, цягліцавую слабасць, розныя болі, канстатавалі праблемы са сном. Многія адзначалі зніжэнне прадукцыйнасці працы і патрэбу ў меддапамозе. Пры гэтым вялікая частка хворых раней не мела праблем са здароўем, але пасля віруса такімі сябе лічаць ўсяго 6% ад усіх удзельнікаў даследавання, каля траціны назвалі свой стан дрэнным.
Аўтары даследавання лічаць, што такія хворыя з паслякаранавіруснымі праблемамі неўзабаве могуць стварыць нагрузку на сістэмы аховы здароўя ў сваіх краінах.
Дарэчы, у свеце з пачатку пандэміі колькасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі перавысіла 88 мільёнаў, тых, хто перахварэў — 49,1 мільён. Вядома таксама пра амаль 1,9 мільёна смяротных выпадкаў сярод тых, хто заразіўся.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://minsknews.by/priznaki-hronicheskogo-zabolevaniya-obnaruzheny-u-covid-19/
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/slabasc