Прайшоў у правінцыі Цзілінь.
На возеры Цаган-Нур, што ў правінцыі Цзілінь, прайшоў традыцыйны культурна-турыстычны фестываль зімовай рыбалкі і палявання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Возера Цаган-Нур з’яўляецца адным з дзесяці самых вялікіх азёр у Кітаі і знаходзіцца ў правінцыі Цзілінь. Зімовая рыбалка на гэтым возеры пачалася з часоў дынастыі Ляа і Цзінь (907-1234 гг.) і лічыцца адзіным з першабытных промыслаў мангольскай народнасці, што застаўся да цяперашняга часу.
Лічыцца, што першая злоўленая ўзімку рыба на гэтым возеры прыносіць шчасце, таму многія імкнуцца прыдбаць яе сабе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya