У вярхоўях ракі Хамасаса на ўсходзе амерыканскага штата Фларыда знайшлі ламанціна, на спіне якога нехта выразаў слова «Трамп». Пра гэта піша [1] Citrus County Chronicle.
Паведамляецца, што спіну ламанціна пакрывае пласт багавіння, таму ён моцна не пацярпеў.
Служба аховы рыбных рэсурсаў і дзікіх жывёл ЗША пачала расследаванне.
Зламысніку пагражае да 50 тысяч долараў штрафу і да года турмы, паколькі ламанціны знаходзіцца пад абаронай Закона аб знікаючых відах.
Спасылкі
[1] https://www.chronicleonline.com/news/local/federal-officials-seek-information-on-manatee-harassment/article_c84a3b66-5423-11eb-93b6-1bf69750167f.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/floryda