Эстрадна-сімфанічны канцэрт «Навагодняя гісторыя» падрыхтаваў сімфанічны аркестр Віцебскай абласной філармоніі, паведамілі [1] БелТА ва ўстанове.
Музычны вечар пройдзе 14 студзеня ў 19:00. Аркестр выступіць пад кіраваннем свайго мастацкага кіраўніка Уладзіміра Бяляўскага.
«У праграме канцэрта атмасферная музыка з оскараноснага мюзікла „Чыкага“ і рамантычнай гісторыі „Мая выдатная лэдзі“, калядныя матывы са знакамітага фільма „Адзін дома“, джазавыя папуры Гершвіна і Портэра. Таксама публіку чакае савецкая навагодняя класіка — „А снег ідзе“ Андрэя Эшпая», — адзначылі ў філармоніі.
Выступы сімфанічнага аркестра Віцебскай абласной філармоніі карыстаюцца нязменным поспехам у слухачоў. Асоба папулярныя традыцыйныя летнія канцэрты закрыцця філарманічнага сезона ў фармаце open-air.
Прэв’ю: gaskros.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/vitebskaja-filarmonija-podgotovila-prazdnichnyj-kontsert-s-muzykoj-iz-filmov-423737-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/arkestr
[4] https://zviazda.by/be/tags/kancert