Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў снежні 2020 года ў параўнанні з лістападам склаў 101,2%, са снежнем 2019 года - 107,4%, паведамілі БЕЛТА [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у снежні ў параўнанні з лістападам склаў 100,7%, са снежнем 2019-га - 107,1%.
Харчовыя тавары ў снежні падаражэлі на 1,6% у параўнанні з лістападам і на 6,2% у параўнанні са снежнем 2019-га.
Цэны на нехарчовыя тавары ў снежні выраслі на 0,4% у параўнанні з лістападам і на 8,1% у параўнанні са снежнем 2019-га.
Паслугі ў снежні ў параўнанні з лістападам падаражэлі на 1,7%, у параўнанні са снежнем 2019-га - на 8,4%.
Прэв’ю: depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/infljatsija-v-belarusi-v-2020-godu-sostavila-74-423842-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya