У Брэсцкім раёне школьны аўтобус трапіў у ДТЗ, пацярпелых няма, паведамляе [1] ДАІ УУС аблвыканкама.
ДТЗ адбылася сёння а 14-й гадзіне на вуліцы Працоўнай у вёсцы Івахновічы, калі кіроўца вёз вучняў. Паводле папярэдняй інфармацыі, на закругленні дарогі сутыкнуліся аўтобус «ПАЗ», пад кіраваннем 63-гадовага жыхара вёскі Чарнаўчыцы, і аўтамабіля «Мазда», пад кіраваннем 21-гадовага брэстаўчаніна.
Пасля сутыкнення аўтобус занесла, ён сутыкнуўся з агароджай.
У аўтобусе, акрамя вадзіцеля, знаходзілася 11 дзяцей, ніхто не пацярпеў.
Спасылкі
[1] https://vk.com/brestgai
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/brescki-rayon