Не так даўно ў грамадскай прыёмнай «Белай Русі» Ленінскага раёна сталіцы прайшла дыялогавая пляцоўка па пытаннях развіцця і ўдасканальвання мясцовага самакіравання.
Адным з пытанняў дыялогу стала абмеркаванне дзейнасці калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КОТГС). У дзейнасці пляцоўкі ўзялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, Таццяна Сайганава, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў, прадстаўнікі ЖКГ Ленінскага раёна, старшыні КОТГСаў.
КОТГСы адыгрываюць важную ролю ў якасці сувязнага звяна паміж адміністрацыяй і жыхарамі раёна. Як інстытут грамадскага самакіравання КОТГСы сумесна з раённымі ўладамі працуюць над развіццём тэрыторыі, іх мэта — сістэматызаваць патрэбы жыхароў у сваім мікрараёне і данесці іх да адміністрацыі, каб затым вырашыць гэтыя праблемы сумеснымі намаганнямі. Менавіта КОТГСы дапамагаюць мясцовым уладам прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні ў інтарэсах усіх жыхароў.
Акрамя таго, дзейнасць актывістаў КОТГСаў дазваляе ўцягнуць многіх неабыякавых грамадзян у вырашэнне мясцовых праблем.
Падчас абмеркавання на дыялогавай пляцоўцы быў выпрацаваны і перададзены ў Мінгарсавет шэраг прапаноў па ўдасканальванні дзейнасці тэрытарыяльных органаў грамадскага самакіравання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk