15 студзеня вайсковец Пінскага пагранатрада падчас нясення службы здзейсніў спробу суіцыду з ужываннем агнястрэльнай зброі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт [1].
- Радавы, ураджэнец горада Барысава 2002 года нараджэння, з мая 2020 года праходзіць тэрміновую ваенную службу ў органах памежнай службы. З лістапада 2020 года служыць на памежным пасту «Мутвіца». Ён знаходзіўся ў нарадзе па праверцы дакументаў на ўезд у памежную паласу. Па службе характарызуецца станоўча, - дадалі ў ведамстве.
Абставіны і прычыны таго, што здарылася, высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://tops.gpk.gov.by/pinsk/news/2692/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne