Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на сёмае месца ў сусветным рэйтынгу [1]. Гэта стала яе лепшым дасягненнем за ўвесь час выступленняў.
Пасля перамогі на турніры ў Абу-Дабі [2] Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу на тры пазіцыі.
Першыя 10 пазіцый у рэйтынгу WTA:
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 7255,
3. Наомі Осака (Японія) - 5780,
4. Сафія Кенін (ЗША) - 5760,
5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5260,
6. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,
7. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4580,
8. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,
9. Петра Квітава (Чэхія) - 4516,
10. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4505
Спасылкі
[1] https://www.wtatennis.com/rankings/singles
[2] https://zviazda.by/be/news/20210113/1610535911-alyaksandr-lukashenka-pavinshavau-arynu-sabalenku-z-peramogay-u-abu-dabi
[3] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[4] https://zviazda.by/be/tags/aryna-sabalenka