У Мінску жанчына і двое яе дзяцей атруціліся чадным газам, паведамляе МНС [1].
«17 студзеня ў 22.35 паступіла паведамленне аб шпіталізацыі з атручэннем чадным газам грамадзянкі 1991 года нараджэння і дзвюх яе дачок 2016 і 2017 гадоў нараджэння, атрыманымі на першым паверсе кватэры двухпавярховага двухкватэрнага жылога дома па Мазырскім праездзе, 6», — сказалі ў прэс-службе.
Як мяркуецца, прычына атручэння — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў (парушэнне вентыляцыі пры выкарыстанні газавага воданагравальніка).
Прэв’ю: admzarinsk.ru
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk