У Мінску па вул. Карвата праезная частка залітая гарачай вадой, бачнасць зніжана з-за пары. У УП «Мінсккамунцепласетка» карэспандэнту БЕЛТА [1] паведамілі, што з праблемай разбіраюцца.
Галоўны інжынер УП «Мінсккамунцепласетка» Генадзь Лукашэвіч, якому ўдалося датэлефанавацца карэспандэнту, адмовіўся даваць каментары, спаслаўшыся на тое, што цяпер працуе на месцы аварыі. Якой менавіта, ён не ўдакладніў.
У Telegram-канале «Мінск. Афіцыйна» паведамляецца, што пашкоджаны трубаправод сістэмы ацяплення, на месцы працуюць спецыялісты. Камунальныя службы нацэлены на тое, каб выканаць неабходныя работы як мага хутчэй і мінімізаваць дыскамфорт для гараджан.
«Дадзены ўчастак абслугоўвае „Мінсккамунцепласетка“. Па гэтай сетцы ацяпленне падаецца ў 23 жылыя дамы і дзіцячы сад. Супрацоўнікі і спецтэхніка прадпрыемствы цяпер працуюць над знішчэннем пашкоджанняў. Сфарміраваны аварыйныя брыгады ў ЖЭУ для аператыўнага аднаўлення цеплазабеспячэння будынкаў пасля таго, як трубаправод адрамантуюць», — сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь.
Між тым жыхары дамоў па вул. Карвата, Сувязістаў, Высокай паведамляюць пра тое, што батарэі ў дамах астываюць, халаднеюць змеявікі.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/para
[3] https://zviazda.by/be/tags/scyapyanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/nz