Урачы пералічылі хітрыкі, якія дазволяць скідаць вагу хутчэй без выканання спецыяльных дыет, піша РИА Новости са спасылкай на The Sun.
У Нацыянальнай службе аховы здароўя Вялікабрытаніі прапануюць прытрымлівацца 12 правілаў, якія могуць стаць карыснымі звычкамі і дапамогуць схуднець.
- Разбаўце свой дзень кароткімі ўсплёскамі фізічнай актыўнасці. Паспрабуйце прысядаць падчас чысткі зубоў, адціскацца ад сцяны падчас рэкламнай паўзы пры праглядзе тэлевізара, бегайце на месцы, пакуль робіце чай.
- Абмяжуйце ўжыванне алкаголю.
- Не піце каву пасля поўдня, каб лепш спаць ўначы.
- Заменіце фруктовы сок, сквош або салодкія напоі на ваду, чай і малако.
- Кожную раніцу пачынайце з дзесяціхвіліннай прагулкі.
- Ешце больш падчас асноўнага прыёму ежы, каб не рабіць затым перакусаў.
- Калі вы любіце салодкае, замяніце малочны ці белы шакалад на 70-працэнтны цёмны.
- Спрабуйце новую гародніну кожны тыдзень.
- Складзіце спіс пакупак перад паходам у супермаркет, каб пазбегнуць спантанных марнаванняў на ежу.
- Папрасіце прыяцеля сустракацца з вамі для сумесных прагулак два разы на тыдзень.
- Знайдзіце альтэрнатыўныя спосабы атрымання станоўчых эмоцый (акрамя ежы). Паспрабуйце вырашаць галаваломкі, слухаць падкасты або пагаварыць з сябрам.
- Не варта забараняць сабе пэўную ежу. Калі вельмі хочацца нешта з'есці — не адмаўляйцеся, а проста прымайце ежу, не спяшаючыся.