Беларусбанк папярэджвае аб новай схеме махлярства, паведамляе interfax.by [1].
«У ашуканцаў з’явілася новая схема: цяпер яны могуць патэлефанаваць ад імя службы бяспекі нашага банка і паведаміць, што праводзяць расследаванне крадзяжу грошай нашым жа работнікам», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным [2] на афіцыйным сайце фінансавай арганізацыі.
У Беларусбанку падрабязна распавялі аб тым, па якім алгарытме дзейнічаюць злачынцы:
«Спачатку вас папросяць не ператэлефаноўваць у банк, паколькі ваш званок можа перашкодзіць расследаванню, і папярэдзяць аб крымінальнай адказнасці за перашкоду расследаванні. Для пераканаўчасці ашуканцы будуць спасылацца на адвольны нумар артыкула Крымінальнага кодэкса. Далей званок пераключаюць на псеўда-супрацоўніка праваахоўных структур (МУС, пракуратуры і гэтак далей), які працягне ўводзіць вас у зман.
Звярніце ўвагу, што падчас зносін з вамі ашуканцы на любой стадыі размовы будуць спрабаваць выведаць вашыя канфідэнцыйныя дадзеныя. Для гэтага яны прапануюць усталяваць дадатак “AnyDesk – выдаленае кіраванне прыладай” з Google Play або App Store. Гэта дадатак дазваляе атрымаць доступ да вашага рахунку для несанкцыянаванага пераказу грашовых сродкаў».
Пры найменшых сумневах і падазрэннях спыняйце размову. Лепш ператэлефануеце ў банк і ўдакладніце пытанне, заклікаюць спецыялісты.
Прэв’ю: freepik.com/wavebreakmedia-micro
Спасылкі
[1] https://interfax.by/news/obshchestvo/skandaly_i_proisshestviya/1290344/
[2] https://belarusbank.by/ru/33139/press/bank_news/37241
[3] https://zviazda.by/be/tags/kiberzlachynstvy
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarusbank-2