У Стоўбцах пабудуюць дом для спецыялістаў Цэнтральнай раённай бальніцы, паведамілі [1] на канале АНТ. 60 кватэр атрымаюць як вопытныя супрацоўнікі, так і маладыя спецыялісты.
Узвядуць жылы дом за дзяржаўныя сродкі. Цяпер выбіраюць падрадчыка для праектавання.
Плануецца, што свае запаветныя квадратныя метры тым, хто мае патрэбу, пачнуць ўлзводзіць у канцы гэтага году ці пачатку наступнага.
Жыллёвыя ўмовы медыкаў у Стоўбцах на пастаянным кантролі. Гэта дазваляе прыцягваць высокакваліфікаваныя кадры і замацоўваць маладых спецыялістаў на месцы. Так, за апошнія чатыры гады адрамантавалі інтэрнат для новага пакалення работнікаў, горад вылучыў некалькі арэндных кватэр.
Прэв’ю: inform.kz
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/v-stolbcah-postroyat-dom-dlya-medikov-centralnoj-rajonnoj-bolnicy
[2] https://zviazda.by/be/tags/stoubcy
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/medyki