Пра інцыдэнт праінфармавалі [1] ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.
Па дадзеных следства, уначы 22 студзеня 59-гадовы жыхар Мінска, знаходзячыся ў лясным масіве на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, падчас палявання стрэліў у бок дзікай жывёліны, аднак не пераканаўся ў адсутнасці людзей у накірунку стрэлу.
У выніку дзеянняў падазраванага 46-гадоваму егеру Дзятлаўскага лясгаса было прычынена агнястрэльнае раненне, ад якога ён памёр на месцы здарэння.
Следчым праведзены агляд месца здарэння з прыцягненнем спецыяліста, зафіксаваная следавая карціна, прызначаны шэраг даследаванняў, вытворчасць якіх даручана экспертам УДКСЭ па Гродзенскай вобласці, дапытаны падазраванага.
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 ст.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазраваны затрыманы.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[3] https://zviazda.by/be/tags/palyavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc