Пра гэта паведамілі [1] ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў БХМД.
Урачы дыягнаставалі ў яго апёкі рознай ступені цяжкасці — да 72 працэнтаў. Праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы па лячэнні, адзначылі ў міністэрстве.
Нагадаем, днём 22 студзеня 35-гадовы мужчына насупраць будынка, размешчанага на вуліцы Савецкай у Мінску, абліў сябе нявысветленай вадкасцю, пасля чаго падпаліў [2].
Прэв’ю: kalitva.ru
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/news/20210122/1611307939-sledchyya-pracuyuc-na-mescy-samapadpala-muzhchyny-u-minsku
[3] https://zviazda.by/be/tags/pacyent
[4] https://zviazda.by/be/tags/apyoki
[5] https://zviazda.by/be/tags/samapadpal