У Астраўцы смяротна траўмаваны вайсковец, які праходзіў службу па прызыву, паведамілі БЕЛТА [1] ва УСК па Гродзенскай вобласці.
Па папярэдніх дадзеных, увечары 25 студзеня паступіла паведамленне аб смяротным агнястрэльным траўміраванні пры нясенні службы 18-гадовага вайскоўца ўнутраных войскаў, які праходзіў ваенную службу па прызыву ў вайсковай часці. Следча-аператыўная група неадкладна прыбыла на месца здарэння.
У цяперашні час следчымі з удзелам спецыялістаў праводзіцца агляд месца здарэння, апытваюцца калегі загінулага. Канфіскаваныя запісы камер відэаназірання, якія зафіксавалі як вайсковец стрэліў са зброі ў сябе.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/astravec
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne