Перапрацаваныя навагоднія дрэвы мінчан будуць выкарыстаныя ў якасці кампоста ў гаспадарчай дзейнасці, распавялі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» ў групе кампаній Remondis.
Больш за 10 тыс. навагодніх елак было вывезена з кантэйнерных пляцовак з трох раёнаў сталіцы пасля святаў. Гэта ў два разы больш, чым у мінулым годзе.
— Нам вельмі прыемна, што столькі людзей адгукнулася на наш заклік паклапаціцца аб навакольным асяроддзі, і мы ўдзячныя кожнаму за ўдзел у акцыі, — адзначыў генеральны дырэктар групы кампаній Remondis Эрвін Куртбедзінаў. — Вядома, гэта не зусім выгадна для нашай кампаніі з эканамічнага пункту гледжання, але ў першую чаргу мы думаем пра экалагічную бяспеку і праз гэтую акцыю ў чарговы раз хацелі сказаць людзям, як важна клапаціцца аб прыродзе і будучыя пакаленні.
На працягу двух дзён акцыі на лініі працавалі 12 аўто. Спецтранспарт забіраў елкі з 1 000 месцаў для збору адходаў у Фрунзенскім, Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнах горада.
Усе елі былі адпраўленыя на аб’ект, дзе сыравіна будзе перапрацавана ў кампост, які будуць прымяняць у гаспадарчай дзейнасці. Дарэчы, з 100 т сыравіны можна атрымаць 50-60 т кампоста.
Прэв’ю: zvencity.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/bolee-10-tys-novogodnih-elej-bylo-vyvezeno-s-kontejnernyh-ploshhadok-iz-treh-rajonov-minska/
[2] https://zviazda.by/be/tags/elka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya