Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 студзеня 2021 года № 6, паведамляе БЕЛТА [1].
Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек з 1 лютага па 30 красавіка 2021 года ў разліку на месяц складзе Br427,77 (з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021-га дзейнічаў МСБ у памеры Br419,78).
Пастановай Мінпрацы таксама ўстаноўлены сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек у памеры Br458,73; працаздольнага насельніцтва — Br541,26; пенсіянераў — Br422,62; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br358,8; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br454,53; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br465,65.
Як удакладнілі спецыялісты Мінпрацы, мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных патрэбаў чалавека.
Прэв’ю: depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-s-1-fevralja-ustanovleny-novye-razmery-minimalnyh-potrebitelskih-bjudzhetov-425900-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minimalny-spazhyvecki-byudzhet-2