У Кітаі напярэдадні свята Вясны (традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары) вылучана звыш 104 млрд. юаняў (каля 16 млрд долараў) з цэнтральнага бюджэту з мэтай фінансавання выплат для людзей з нізкім узроўнем даходаў. Аб гэтым, паведаміў намеснік кіраўніка дэпартамента сацыяльнай дапамогі міністэрства грамадзянскай адміністрацыі КНР Чжан Цзайган, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Часовая дапамога і субсідыі будуць прадастаўляцца тым, хто сутыкнуўся з цяжкасцямі з-за эпідэміі COVID-19, заўважыў спецыяліст. Чыноўнік заклікаў мясцовыя ўлады да своечасовага размеркавання сродкаў.
Па словах Чжан Цзайгана, дапамога таксама павінна быць аказана жыхарам з нізкімі даходамі ў паўночных раёнах краіны, каб яны маглі супрацьстаяць халадам у зімовы перыяд. Па дадзеных ведамства, больш за 1,8 млрд. юаняў у выглядзе субсідый на ацяпленне было выдзелена адміністрацыйным адзінкам правінцыйнага ўзроўню ў паўночных раёнах Кітая, уключаючы правінцыі Хэйлунцзян і Ляанін..
Прэв’ю: gazeta.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya