Паўднёвакітайскай правінцыя Хайнань ў бліжэйшыя пяць гадоў плануе ператварыцца ў міжнародны цэнтр спажывання турыстычных паслуг, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Згодна справаздачы мясцовага ўрада, прадстаўленай на разгляд штогадовай сесіі Сходу народных прадстаўнікоў правінцыі, дабаўленая вартасць у сферы турызму складзе 12 працэнтаў у агульным аб’ёме валавога рэгіянальнага прадукту падчас 14-й пяцігодкі (2021-2025 гг.). На працягу пяці гадоў у Хайнані адкрыюцца 160 новых унутраных і міжнародных паветраных маршрутаў (іх агульная колькасць узрасце да 646), да 200павялічыцца колькасць даступных у «паветранай сетцы» гарадоў, а аб’ём пасажырапатоку — да 60 млн чалавек.
Як вядома, кітайскія улады ў пачатку чэрвеня мінулага года апублікавалі генеральны план стварэння Хайнаньскага порта, мэтай якога з’яўляецца ператварэнне гэтай паўднёвай астраўной правінцыі да сярэдзіны XXI стагоддзя ў порт свабоднага гандлю высокага ўзроўню з міжнародным уплывам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya