Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Сяргей СІВЕЦ сустрэўся са сталічнымі школьнікамі.
У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве з навучэнцамі сярэдняй школы № 117 Заводскога раёна сталіцы ў рамках праекта «Школа актыўнага грамадзяніна», паведамілі ў профільнай камісіі.
Падчас мерапрыемства парламентарый расказаў пра паўнамоцтвы Савета Рэспублікі і асаблівасці яго заканадаўчай дзейнасці як верхняй палаты беларускага парламента.
Для навучэнцаў арганізавалі экскурсію па музеі Савета Рэспублікі. Напрыканцы сенатар адказаў на пытанні моладзі і пажадаў навучэнцам далейшых поспехаў у вучобе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-sivec
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0