Сенатар Сяргей Анюхоўскі сустрэўся з працоўным калектывам прадпрыемства «Бабруйскаграмаш».
На сустрэчы ў фармаце дыялогу абмеркавалі ключавыя аспекты Усебеларускага народнага сходу: работнікі расказалі, чаго яны чакаюць ад маштабнага форуму.
У гутарцы таксама закранулі пытанні, якія датычацца заканатворчай дзейнасці сенатара, рэалізацыі Дэкрэта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неўладкаваных сем'ях», налічэння пенсій і падліку працоўнага стажу, крэдытных праграм на будаўніцтва або набыццё жылля, тэрмінаў заканчэння дарожна-рамотных работ у пятым мікрараёне Бабруйска і іншыя тэмы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-anyuhouski
[3] https://zviazda.by/be/tags/babruyskagramash-0