На гэты раз яна сустрэлася з кіраўніцтвам, дэканамі факультэтаў, прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага саставу, супрацоўнікамі розных службаў і структурных падраздзяленняў вядучай навучальнай установы краіны.
Размова адбылася ў рэжыме пытанне-адказ. Старшыня Савета Рэспублікі дала грунтоўныя адказы на тыя пытанні, якія хвалююць не толькі выкладчыцкія кадры БДУ, але і прадстаўнікоў усёй універсітэцкай супольнасці Беларусі.
Рэктар БДУ Андрэй Кароль у размове з журналістамі адзначыў, што невыпадкова апошнім часам надаецца вялікая ўвага выхаванню моладзі. Яскравы прыклад -- VI Усебеларускі народны сход, дзе у цэлым было шмат сказана пра паляпшэнне работы з юнакамі і дзяўчатамі, пастаўлены сур'ёзныя задачы па вырашэнні праблем у гэтай сферы. У сваю чаргу ў БДУ імкнуцца выбудоўваць свае эфектыўныя падыходы ў падрыхтоўцы сучасных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
Па словах рэктара, зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя Беларускага дзяржаўнага універсітэта: выдаюцца кнігі, ладзяцца канферэнцыі, у стадыі завяршэння ўжо многія іншыя цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы.
Леанід ТУГАРЫН
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-tugaryn
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[5] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[6] https://zviazda.by/be/tags/andrey-karol