Аб выніках работы транспарту ў студзені 2021 г. агенцтву «Мінск-Навіны» распавялі [1] ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.
Так, за мінулы перыяд арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі перавезена 5,7 млн тон грузаў. Гэта 117,6% да студзеня 2020 г.
— Грузаабарот склаў 2,7 млрд тона-кіламетраў, — удакладнілі ва ўпраўленні.
Паслугамі пасажырскага транспарту ў студзені 2021 г. скарысталіся 49,2 млн чалавек, або 74,1% да адпаведнага перыяду 2020 г. Пасажыраабарот склаў 515,4 млн пасажыра-кіламетраў, ці 53,7% да ўзроўню студзеня 2020 г.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/uslugami-passazhirskogo-transporta-v-yanvare-2021-g-v-stolicze-vospolzovalis-492-mln-chelovek/
[2] https://zviazda.by/be/tags/transpart
[3] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyry
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk