Цэны на лекі ў Беларусі не могуць быць вышэй, а асартымент горш, чым у суседніх краінах, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе [1] прэс-служба ведамства.
«Пандэмія COVID-19 вельмі выразна і адназначна паказала асаблівую важнасць наяўнасці ў краіне ўласнай развітой фармацэўтычнай прамысловасці. Менавіта дзякуючы айчыннаму фармпраму ўдалося пазбегнуць некіраванага ажыятажу на лекавым рынку, не дапусціць дэфіцыту найбольш запатрабаваных прэпаратаў», — сказаў Ігар Петрышэнка.
Па-ранейшаму у цэнавым сектары найбольшую вастрыню ствараюць недзяржаўныя пастаўшчыкі і аптэчныя сеткі, якія зыходзяць выключна з паняццяў звышпрыбытку. Намесніку міністра аховы здароўя, які курыруе дадзеныя пытанні, і кіраўніку «Белфармацыі» ён даручыў прывесці ўсе да цывілізаваных формаў работы, якія адпавядаюць інтарэсам дзяржавы і патрэбам насельніцтва.
«Цэны на лекі ў Беларусі не могуць быць вышэйшыя, а асартымент горшы, чым у суседніх краінах. Усе прылады і рычагі ў вас для гэтага ёсць», — заявіў Ігар Петрышэнка.
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-petryshenka