У Мазыры пасля вечарынкі трое мужчын згвалцілі школьніцу. Падрабязнасці паведамляе МУС [1].
Днём 20 лютага на сустрэчу з сябрамі ў Мазыр прыехала школьніца з іншага горада. У кампаніі аднагодкаў аказаліся і незнаёмыя ёй дарослыя хлопцы. Усе разам адправіліся ў краму, а затым — на «флэт». Дзяўчынку напаілі, яна заснула. Калі прачнулася, сяброў у кватэры не было, а на кухні заставаліся тры мужчыны.
Яны згвалцілі падлетка і затым адправілі на таксі дадому. Аб тым, што здарылася, дзяўчынка распавяла маці, жанчына звярнулася ў міліцыю. Неўзабаве аператыўнікі затрымалі двух 25-гадовых і аднаго 26-гадовага жыхароў Мазыра.
У дачыненні да мужчын заведзена крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://mvd.gov.by/ru/news/7903
[2] https://zviazda.by/be/tags/seksualny-gvalt
[3] https://zviazda.by/be/tags/mazyr