У Пінскім раёне пасля рэканструкцыі мост праз Агінскі канал стане шырэй, паведамілі БЕЛТА [1] ў райвыканкаме.
Капітальным рамонтам моста на аўтадарозе Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін займаюцца спецыялісты філіяла «Мостаатрад № 58». Заказчыкам з’яўляецца «Брэстаўтадар». «Сярод аўтамабілістаў мост славіўся вузкай праезнай часткай. Дарожнікі выконваюць пашырэнне пралётнай будовы моста. У кожным пралёце будуць ўстаноўлены чатыры новыя бэлькі, забітыя дадатковыя палі. Канструкцыі аб’яднаюць у РАМН-неразразную сістэму з маналітнай накладной плітой. Рамонт існуючых апор моста выконваецца шляхам усталявання маналітнай ахоўнай кашулі», — распавялі ў райвыканкаме.
Пасля рэканструкцыі даўжыня моста будзе крыху больш за 34,5 м, яго габарыты павялічацца да 10 м. Узрасце і нарматыўная нагрузка на збудаванне. Арыентыровачна работы завершацца ў чэрвені. Да гэтага часу транспарт можа праехаць па аб’езду і часовым мосце.
Фінансуюцца працы са сродкаў рэспубліканскага бюджэту па дзяржпраграме па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог. Кошт рэканструкцыі складае больш як Br1,5 млн.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/aginskiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanal
[4] https://zviazda.by/be/tags/most
[5] https://zviazda.by/be/tags/rekanstrukcyya-darog