Міністэрства эканомікі прапануе абмеркаваць змяненні ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур. Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў вынесены на грамадскае абмеркаванне на Праўным форуме, паведамляе [1] БелТА.
Прадмет прававога рэгулявання праекта — змена адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Арганізатар публічнага абмеркавання — Міністэрства эканомікі.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у адмысловай тэме на Праўным форуме Беларусі з 26 лютага да 8 сакавіка 2021 года.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/minekonomiki-predlagaet-obsudit-izmenenija-v-edinyj-perechen-administrativnyh-protsedur-430621-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ekanomiki
[3] https://zviazda.by/be/tags/pravavy-forum