З мая 2020 года ў чатырох санаторыях Мінпрацы і сацабароны для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў — «Бярэзіна», «Ясельда», «Белая вежа», «Вяжуці» — прайшлі далечванне і пазачарговае санаторна-курортнае аздараўленне 1102 пажылых грамадзяніна і інваліда, якія перанеслі асацыяваную з COVID-19 пнеўманію, паведамілі [1] ў ведамстве.
«Бясплатна далячыцца на працягу перыяду да двух тыдняў можна было ў санаторыях “Бярэзіна” (з мая па ліпень) і “Вяжуці” (з мая па жнівень). Этап далечвання прайшлі 475 пажылых грамадзян і інвалідаў. З ліпеня 2020 года непрацуючым ветэранам працы і інвалідам I і II групы, якія перанеслі асацыяваную з COVID-19 пнеўманію, праз месяц пасля іх акрыяння прадастаўлена права на пазачарговае санаторна-курортнае лячэнне ў санаторыях міністэрства. Такім правам ужо скарысталіся 627 пажылых грамадзян і інвалідаў», - удакладнілі ў Мінпрацы.
Непрацуючым інвалідам I і II групы пуцёўкі падаюцца бясплатна, ветэранам працы — па ільготным кошце (як правіла, 15-20% ад кошту пуцёўкі ў залежнасці ад даходу і сезону).
Па атрыманне пуцёўкі неабходна звяртацца да спецыялістаў прадстаўніцтваў Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па месцы жыхарства. Пры гэтым акрамя заявы трэба прадставіць меддаведку пра стан здароўя, якая пацвярджае патрэбнасць у санаторна-курортным лячэнні, з указаннем звестак аб перанесенай пнеўманіі, асацыяванай з інфекцыяй COVID-19. Яшчэ патрабуецца копія працоўнай кніжкі, пенсійнага пасведчання або пасведчання інваліда.
Спасылкі
[1] http://www.mintrud.gov.by/ru/news_ru/view/bolee-1100-pozhilyx-grazhdan-i-invalidov-perenesshix-assotsiirovannuju-s-covid-19-pnevmoniju-proshli-ozdorovlenie-v-sanatorijax-mintruda-i-sotszaschity_3900/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/sanatoryy
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhylyya