Да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 4 сакавіка, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У чацвер ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай месцамі па Віцебскай вобласці, днём у многіх раёнах выпадуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, днём па поўдні з парывамі да 14 м / с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, днём — 1-7 градусаў цяпла.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://www.belta.by/society/view/do-7-gradusov-tepla-ozhidaetsja-v-belarusi-4-marta-431075-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore