Беларусбанк аднавіў выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 5 гадоў, паведамляе [1] сайт банка.
Падаць заяўку на крэдыт фізічным асобам можна як у установе банка, так і праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (вэб-сайт банка, М-банкінг, кантакт-цэнтр, інфакіёск). Працэнтная стаўка па крэдыце ўстаноўлена з улікам ставак, якія склаліся ў банкаўскай сістэме, і складае 25% гадавых, 24% — пры падачы заяўкі ў названых дыстанцыйных каналах.
Асаблівыя ўмовы прадугледжаны па крэдытах для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў, а таксама тавараў і паслуг у арганізацый гандлю (сэрвісу), якія з’яўляюцца партнёрамі банка.
Прэв’ю: klipartz.com
Спасылкі
[1] https://belarusbank.by/ru/33139/press/bank_news/37415