Сёння адбылося пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праектаў Інфармацыі аб ходзе выканання праграмы дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў Садружнасці ў 2020 годзе і адпаведнага пратакольнага рашэння Савета міністраў замежных спраў СНД, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
«Абмеркаваўшы заўвагі і прапановы, удзельнікі пасяджэння, якое праходзіла з выкарыстаннем відэа-канферэнц-сувязі, ўзгаднілі праекты дакументаў і вырашылі прасіць Выканаўчы камітэт СНД унесці іх на разгляд чарговага пасяджэння СМЗС», — распавялі ў прэс-службе.
Праграма дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў СНД прынята ў кастрычніку 2019 года. У ёй прадугледжаны канкрэтныя дзеянні па развіцці і ўмацаванні знешнепалітычнага супрацоўніцтва краін Садружнасці як у СНД, так і ў міжнародных арганізацыях, вызначаюцца механізмы і напрамкі ўзаемадзеяння па ключавых глабальных і рэгіянальных праблемах.
Рэалізацыя праграмы накіравана на павышэнне практычнай аддачы ад дзейнасці арганізацыі, пашырэнне патэнцыялу эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва краін Садружнасці.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/razvitie-partnerstva-vneshnepoliticheskih-vedomstv-v-sng-rassmotrjat-na-zasedanii-smid-431141-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/snd