У невялікім горадзе Ветланда на поўдні Швецыі невядомы мужчына напаў на людзей — пацярпелі па меншай меры восем чалавек. Справа расследуецца як «меркаванае тэрарыстычнае злачынства», паведамляе [1] Белта са спасылкай на ABC News, якое перадае заяву паліцыі Швецыі.
Здарэнне адбылося ў цэнтры Ветланды. Шведскія СМІ паведамілі, што чалавек, які нападаў, трымаў у руках сякеру. Мужчыну абясшкодзілі паліцыянты, якія прыбылі на месца: ён атрымаў раненне ў нагу.
«Ніхто не загінуў, але сярод пацярпелых ёсць цяжкапараненыя», — заявілі ў мясцовай паліцыі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/vosem-chelovek-postradali-v-shvetsii-v-rezultate-napadenija-vooruzhennogo-muzhchiny-431190-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/shvecyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/syakera