На гэтым тыдні намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка наведаў ААТ «Мінскі малочны завод №1». Парламентарый азнаёміўся з вытворчасцю, а таксама правёў сустрэчу з кіраўніцтвам прадпрыемства, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
«У якасці ўпаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы па Мінскай вобласці, а таксама ў мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца вывучэнне фінансава-гаспадарчай дзейнасці шэрагу прадпрыемстваў рэгіёна», — адзначыў віцэ-спікер Савета Рэспублікі.
Як падкрэсліў Анатоль Ісачанка, пытанні дзейнасці гаспадарчых таварыстваў і ў далейшым будуць на пастаянным кантролі ў дзяржавы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/anatol-isachanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/aat-minski-malochny-zavod-no-1