Кароткачасовыя ападкі і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 5 сакавіка, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м / с, днём месцамі з парывамі да 14 м / с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях — да мінус 9. Удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.
БелТА [2]
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://www.belta.by/society/view/kratkovremennye-osadki-i-gololeditsa-ozhidajutsja-v-belarusi-5-marta-431254-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore