Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ «Авіякампанія» Белавія» з 25-годдзем з дня яго ўтварэння, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Вы захавалі і прымножылі лепшыя традыцыі беларускай грамадзянскай авіяцыі і сёння з’яўляецеся сапраўдным брэндам краіны. Самалёты з эмблемай “Белавія” добра ведаюць у дзясятках аэрапортаў свету, геаграфія палётаў пастаянна пашыраецца, некалькі мільёнаў пасажыраў штогод выбіраюць беларускага перавозчыка», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым мадэрнізацыя паветранага флоту, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і пастаяннае павышэнне якасці абслугоўвання будуць спрыяць росту «Белавія» ў якасці адной з самых прагрэсіўных і запатрабаваных авіякампаній Еўропы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам «Белавія» моцнага здароўя, дабрабыту, поспехі ў рэалізацыі намечаных планаў і новых працоўных поспехаў.
Прэв’ю: «Белавія»
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1