Лепшы бамбардзір мінскага «Дынама» ў сезоне-2003/04 Сцяпан Панамароў падзяліўся ўражаннямі ад серыі «зуброў» супраць піцерскага СКА ў першым раўндзе Кубка Гагарына. Ён упэўнены, што беларускі клуб па гульні ні ў чым не саступае гранду КХЛ і лічыць, што вялікую ролю ў супрацьстаянні гуляе судзейскі фактар, піша [1] hockey.by.
— Шчыра кажучы, на працягу ўсіх трох матчаў серыі «Дынама» не было слабей за СКА ў агульнай, каманднай гульні, — сказаў Сцяпан Панамароў. — Магчыма, былі горш у асобных момантах, але ў цэлым не саступалі наогул. У піцерскіх матчах усё ж такі вырашальную ролю адыгралі суддзі. Як бы сумна гэта ні гучала, але гэта так. Зразумела, што ёсць такія людзі, як Раман Ратэнберг і кампанія. Зразумела, што СКА будуць цягнуць за вушы. Таму ў такім плане «армейцы» для нас -—няўдалы супернік. Усё ж такі Ратэнберг быў на трэцім матчы, і суддзі, ведаючы і разумеючы гэта, працавалі ў бок піцерцаў.
А ў цэлым скажу, што «зубры» згулялі нядрэнна, маглі і павінны былі выйграваць сёння і, па меншай меры, у першым матчы ў Санкт-Пецярбургу. Але з-за судзейства мы перамагчы не маглі, на жаль.
Бамбардзір таксама дадаў: «Мы ўсе павінны разумець, што КХЛ створана Расійскай Федэрацыяй, босамі гэтай лігі. Калі ў клубе ёсць Раман Ратэнберга, то ўсё будзе так, як ён скажа. [...] Куды нам, да босаў КХЛ? Таму тут усё зразумела. У галоўных клубах Расіі сабраны лепшыя трэнеры і гульцы, і нас кудысьці падпусціць ім не вельмі хочацца. А ў «Дынама» вельмі баяздольны калектыў, які можа абгуляць любога суперніка ў гэтай лізе. І хлопцы не раз гэта даказвалі. Нават калі мы прайграем 0:4 у серыі, я ўсё роўна стаўлю гэта сезон у плюс “зубрам”».
Прэв’ю: hockey.by
Спасылкі
[1] https://www.hockey.by/news/intervyu/news135303.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/minskae-dynama-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/ska
[4] https://zviazda.by/be/tags/hakey