Заканадаўчая ініцыятыва, якая забараняе хаваць твар у грамадскіх месцах, атрымала адабрэнне грамадзян на рэферэндуме, які адбыўся ў Швейцарыі ў нядзелю. Яе падтрымалі большасць жыхароў у 20 з 26 кантонаў і паўкантонаў краіны, інфармуе БЕЛТА [1] са спасылкай на ТАСС [2].
За дадзеную меру прагаласавалі 51,21% удзельнікаў рэферэндуму, 48,79% выказаліся супраць. Забарона хаваць твар будзе ўжывацца як да грамадзян Швейцарыі, так і да іншаземцаў у грамадскім транспарце, адміністрацыйных будынках, рэстаранах, крамах, на стадыёнах і ў іншых даступных для публікі месцах. Выключэнні прадугледжаны для месцаў адпраўлення рэлігійнага культу, а таксама для тых выпадкаў, калі твар прыкрыты па медыцынскіх прычынах, у мэтах бяспекі і ў сілу кліматычных умоў.
Прэв’ю: АР
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-shvejtsarii-zapretili-v-obschestvennyh-mestah-nosit-parandzhu-i-nikab-431676-2021/
[2] http://www.tass.ru
[3] https://zviazda.by/be/tags/shveycaryya