Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, у абласным цэнтры сёння праходзіць акцыя, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей, а таксама на навучанне насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!».
Работнікі сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі гандлёвы цэнтр «Буслік» і пагаварылі пра бяспеку з дарослымі і дзецьмі.
Размова ішла пра вытрымліванне правілаў пажарнай бяспекі ўсюды і заўсёды. Работнікі службы МНС расказвалі аб надзвычайных здарэннях, у якіх пацярпелі дзеці. Напрыклад, летась у Брэсце адбылося тры пажары па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Каб гэтага не дапусціць, бацькі павінны строга захоўваць правілы бяспекі: не пакідаць дзяцей без нагляду, хаваць ад малых запалкі ды запальнічкі, пастаянна гаварыць з імі пра бяспеку. Варта навучыць дзяцей, як правільна дзейнічаць ў экстрэмальнай сітуацыі.
Гутарка атрымалася жывой і зацікаўленай, бацькі малых пакупнікоў задавалі пытанні, дзяліліся асабістым досведам і назіраннямі, выказвалі прапановы. Усе ахвотныя атрымалі буклеты і памяткі пра бяспеку жыццядзейнасці.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота з сайта абласнога ўпраўлення МНС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brest
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns