У Кітаі скончыўся «чуньюнь»-2021 — перыяд масавай унутранай міграцыі насельніцтва з нагоды свята Вясны, або Новага года па месяцовым календары, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Згодна з папярэдняй статыстыкай, за гэтыя дні чыгуначным, аўтамабільным, водным і паветраным транспартам краіны было перавезена каля 870 мільёнаў пасажыраў. Гэта больш чым на 70 працэнтаў менш, чым у 2019 годзе, і на 40,8 працэнта менш, чым летась.
Кітайцы актыўна адгукнулася на заклік уладаў «сустрэць Новы год у месцы знаходжання», і пасажырапаток прыкметна знізіўся.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya