Найважнейшы кірунак работы па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.
У Савеце Рэспублікі ў рамках абмеркавання законапраекта, які прадугледжвае карэкціроўку закона «Аб інвестыцыях», адбыўся «круглы стол» на тэму «Эфектыўнасць прымаемых мер па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату», паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Адкрываючы пасяджэнне, старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі Таццяна РУНЕЦ адзначыла, што сёння ў свеце канкурэнцыя юрысдыкцый за стратэгічнага інвестара ўзмацняецца.
— Мы павінны прапанаваць інвестару камфортныя ўмовы для дзейнасці, каб беларускія рэгіёны сталі цэнтрамі прыцягнення замежных і ўнутраных інвестыцый. Удасканаленне заканадаўства ў сферы інвестыцый — гэта найважнейшы, калі не асноўны, складнік работы па паляпшэнні бізнес-клімату, — адзначыла сенатар.
У «круглым стале», дарэчы, узялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Галіна Лагунова, намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна, дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітрый Красоўскі, старшыня камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама Уладзімір Навумовіч, а таксама работнікі профільных дзяржаўных органаў і арганізацый.
Удзельнікі абмеркавалі асноўныя палажэнні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях», ключавыя вынікі работы Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі ў 2020 годзе і планы на найбліжэйшую перспектыву, а таксама фактары інвестыцыйнай прывабнасці Мінска, актуальныя праблемы ў інвестыцыйнай сферы і шляхі іх вырашэння.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-runec
[3] https://zviazda.by/be/tags/pastayannaya-kamisiya-saveta-respubliki-nacyyanalnaga-shodu