Стартуе новы сезон праграмы па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва Youth Empowered-2021. Міжнародны праект штогод аб'ядноўвае маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў, каб дапамагчы ім развіць бізнес-навыкі, прасунуцца па кар'ернай лесвіцы і адкрыць уласную справу.
У Беларусі праграма будзе праводзіцца пяты год запар. З 2017 года навучанне прайшло больш за 3,5 тысячы маладых беларусаў, 64 зарэгістравалі ўласны бізнес у сферах прыгажосці, пашыву і вытворчасці адзення, медыя, ІT, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання.
Сёлета ў праграме запланавана 28 аднадзённых бізнес-трэнінгаў, якія пройдуць з сакавіка да снежня. Сустрэчы будуць праводзіцца ў анлайн- і афлайн-фарматах. Удзел у праграме Youth Empowered бясплатны.
Змест трэнінгаў скіраваны на развіццё персанальных навыкаў, неабходных кіраўніку (гэта кампетэнцыі лідара, майстэрства публічных выступленняў, навыкі дзелавых адносін, фарміравання каманды і г. д.), на атрыманне практычных ведаў аб вядзенні бізнесу ў розных галінах і фарміраванне ўяўлення пра ўніверсальныя інструменты развіцця праектаў (маркетынг, продажы, пазіцыянаванне брэнда).
У якасці спікераў праграмы запрашаюцца ўладальнікі бізнесу і прадпрымальнікі, топ-менеджары і бізнес-коўчы. Так, у гэтым сезоне сярод ментараў будуць кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская палата моды», рэжысёр, заснавальнік і кіраўнік праекта Belarus Fashіon Week Яніна Ганчарова, стваральнік і ідэйны натхняльнік Coffee Fest Belarus, уладальніца сеткі кавярняў Guru Coffee Марына Васкрасенская.
Мэта праграмы Youth Empowered Сoca-Cola HBC — развіццё патэнцыялу маладзёжнага прадпрымальніцтва. Праект рэалізоўваецца ў 28 краінах.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vdzenne-biznesu
[5] https://zviazda.by/be/tags/pragrama