Днямі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Андрэй ШЫШКІН прыняў удзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, якое адбылося ў сталіцы Расіі.
— Парадак дня быў насычаны, — расказаў сенатар. — Беларускія і расійскія парламентарыі абмеркавалі некаторыя аспекты фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы, адзіную палітыку супрацьстаяння інфармацыйным пагрозам, эфектыўнасць дзейнасці саюзных СМІ і планы па іх далейшым развіцці, адмену роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Дарэчы, па апошняй тэме ёсць сур'ёзныя зрухі, паведаміў суразмоўнік: усе мерапрыемствы па адмене роўмінгу паміж дзвюма краінамі могуць быць завершаны да 2 красавіка — Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
— Калі ўсё складзецца ўдала, то гэта, без сумневу, будзе самы добры падарунак да свята і для беларусаў, і для расіян! — адзначыў ён.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava
[5] https://zviazda.by/be/tags/rouming