Акцыя прымеркавана да 100-гадовага юбілею ўніверсітэта і скіравана на аб'яднанне выпускнікоў розных гадоў і стварэнне ўнікальнай фотакалекцыі студэнцкага жыцця.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя, месцам вучобы якіх стаў БДУ. Для гэтаганеабходна апублікаваць свае фатаграфіі часоў студэнцтва ў сацыяльных сетках «УКантакце», «Інстраграм» і «Фэйсбук» з хэштэгам #БГУ100лет. Гэта могуць быць здымкі з навучальных заняткаў, мерапрыемстваў, выпускных вечароў або іншых памятных падзей. Пажадана пазначыць год выпуску, назву факультэта і падзею. Самыя цікавыя па змесце фатаграфіі будуць апублікаваныя на афіцыйных старонках сацыяльных сетак БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/fota
[6] https://zviazda.by/be/tags/100-goddze-bdu
[7] https://zviazda.by/be/tags/fleshmob