У Беларусі пачаліся выпрабаванні энергасістэмы з адключэннем трансгранічных ліній электраперадачы з Літвой, паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі.
«Выпрабаванні праводзяцца для праверкі надзейнасці работы Беларускай энергасістэмы з улікам запланаванага выхаду энергасістэм краін Балтыі з энергокольца БРЭЛЛ, які аб’ядноўвае Беларусь, Расію, Эстонію, Латвію і Літву», — гаворыцца ў паведамленні.
Праграма праверкі, якая разлічана на 24 гадзіны, прадугледжвае адключэнне высакавольтных ліній, назіранне за рэжымам працы энергасістэмы і ўключэнне высакавольтных ліній з выкананнем неабходных патрабаванняў бяспекі.
Аналагічныя выпрабаванні пройдуць 11 красавіка.
Дадзеныя работы будуць выкананы ў рамках праграмы, якая ўзгоднена з сістэмнымі аператарамі краін БРЭЛЛ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/energasistema
[2] https://zviazda.by/be/tags/lep
[3] https://zviazda.by/be/tags/litva