Работы выкананы з гіпсу, дрэва, каменя і металу, інфармуе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Свае работы прадставілі маладыя мастакі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава і гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка.
— Выстава скульптуры паказвае зрэз творчасці маладых аўтараў, якія толькі вучацца, у іх яшчэ не сфарміраваўся стыль і погляд. Можна ўбачыць працэс зараджэння стылю і чысціню творчага працэсу, — адзначыла супрацоўнік выставачнай залы «Акадэмія», магістр мастацтвазнаўства Алена Русакевіч.
Выстава будзе адкрыта да 24 красавіка.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/pridti-i-vdohnovitsya-v-vystavochnom-zale-akademiya-otkrylas-vystavka-skulptury-molodyh-avtorov/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mastactva
[3] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/tvorchasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk