Генадзь АЎЛАСЕНКА
НЕ ЗАЎВАЖЫЎ
— Я ўчора ў краму вечарам хадзіла,
Пірожныя на снеданне купіла.
Ажно пяць штук: сястрычцы, брату,
Табе, гарэзнік, мне і тату.
Да раніцы адно з іх засталося…
І як, скажы, такое адбылося?
Хачу, каб ты мне гэта патлумачыў!
— У цемры, мама, я яго не ўбачыў…
г. Чэрвень.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vozhyk-2
[2] https://zviazda.by/be/tags/versh
[3] https://zviazda.by/be/tags/genadz-aulasenka-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/paeziya