Большасці людзей рэкамендуецца снедаць амаль адразу пасля абуджэння, аднак у некаторых выпадках адмена прыёму ежы ў ранішні час мае свае перавагі, паведаміла лекар-эндакрынолаг Кацярына Янг, перадае [1] РИА Новости.
Паводле яе слоў, тым, хто пакутуе на розныя хваробы страўнікава-кішачнага тракта, мае лепцінарэзістэнтнасць, дэфіцыт бялку і вітамінаў, дысбаланс гармонаў той ці іншай сістэмы, пажадана не прапускаць сняданак.
«Калі ж чалавек пакутуе мітахандрыяльнай дысфункцыяй і мае патрэбу ў дэтаксікацыі, то для яго найлепшым варыянтам будзе снеданне не праз 40 хвілін пасля абуджэння, а гадзін у дзевяць-дзесяць, калі ён прачнуўся ў шэсць. А з шасці да дзевяці заняцца справамі з большай прадуктыўнасцю. Такія пацыенты адчуваюць перманентны дэфіцыт энергіі і часта інтуітыўна прыходзяць да такога адтэрмінаванага сняданку», — паведаміла ў сваім Instagram спецыяліст.
Янг дадала, што стратэгія харчавання без сняданку можа выкарыстоўвацца некаторымі спартсменамі. Напрыклад, як спосаб «здзівіць» арганізм зменай рэжыму і зрушыць вагу з плато.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20210412/zavtrak-1727819969.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/snyadanak
[3] https://zviazda.by/be/tags/ezha
[4] https://zviazda.by/be/tags/spartsmeny
[5] https://zviazda.by/be/tags/endakrynolag